Shuma meditation

Šuma-мэдытацыя для працаўнікоў офісаў. Рэлаксьні! // audio

Практыкуючы здаровы лад жыцьця, мы з вялікай любоўю падрыхтавалі для вас першую ў гісторыі беларускай эзатэрычнай практыкі «беларускую мэдытацыю для офісу». Забіраем вас у Космас! 

Šuma-медытацыя дапаможа вам перапыніцца на 10 хвілін, разьняволіць цела і даць адпачынак мазґам. Сьцягвайце, слухайце, мэдытуйце па-беларуску!

* раім вам праслухоўваць трэк у якасных слухаўках, бо музыка для мэдытацыі ўтрымлівае белы шум і «зарад» на дабро і шчасьце:)
Šuma вельмі ўдзячная рэдактару тэксту šuma-медытацыі Алесю Навіцкаму.