Šuma - Žnivo / Shuma - Zhnivo / Тэксты песень

1. Пойду жы в лес.  
Пазаабрадавая лірыка в. Адвержычы Столінскі р-н Брэсцкай вобл.; 

Пойду жы в лес по дрова, нарубаю клёну.
Завёвы мене дурной  розум на чужу жы старононьку.
На чужой старононько ўсей чужыя людзi,
А хто ж цебе моя жы  доню навучацi будзе.
Ой, навучаць, мамыко
Усей доб[ы]рыя людзi.
Яко в маёй галованьцы добры розум[ы] будзе. 
Одные вучыце,  другiя судзiце
Мне з табою, родна жы мацi, довеку жы не жыцi.
До веку не жыцi, з родам не вiдацца.
Колі жы цебе, моя жы доню ў госці дожыдацца.
Дожыдайся мамыко
Тогда жы мэнэ в госцю.
Як поросце, поцвецёлка
Трав[ы]ка на помосце.
Росла жы росла травейко
Дай стала ссыхаці.
Ждала-ждала маці доню да стала плакаці.
 Ці  тобі доню вбіто,
Ці ў вўр загнато.
Мне без цябе свет не доля
Ней  будзе, ней освяты.

2. Ой, еду я дарогаю
 Жніўная песня, запісаная у 2006 г. у в Казлы Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Валянціны Ляўкоўскай 1940 г.н. і Надзеі Каваленкі 37г.н. Запісалі І.Мазюк і Т. Варфаламеева.
  
 Ой, еду я дарогаю,
 Як мой голас дубраваю.
 Як той мой голас зачуе, 
 Дык той мяне пажалкуе.
   
 Як зачала родна маці,
 Ідзі доню й вечеряты.
 Я вже мамко вечеряло,
 Дай сухонькі хлеб жовало.
  
 Дай сухонькі хлеб жовало,
 Дай слёзкамі прогоняла.
 Дай слёзкамі прогоняла,
 Свою долю проклінала.

3. Песенька мая харошая
Веткаўскi раён, вёска Стаўбун. Гомельскае Палессе, пахаванне стралы;

Песенька мая харошая,
Харошая,
Схаваю цябе к налецяйко,
К налецяйко,
Да к налецяйко, к ушэсцяйко,
К ушэсцяйко,
Паеду ў поле і з сахою,
І з сахою,
Вазьму песеньку за сабою,
За сабою,
Буду полечка яраваці,
Яраваці,
Буду песеньку я й спяваці.

 

4. На моры вутка купалася

Веснавая песьня. Запісаная ў  2006 ў вёсцы Баранава Старадожскага раёну Мінскай  вобл. ад Марыі Усік 31 г.н. Запісала І. Мазюк.
  
 На моры вутка купалася.
 Купалася, на беражочку сушылася.
 Сушылася, я ж малада я журылася.
 Журылася, я ж малада я ні ўгадала.
 Ніўгадала, калі ж я зіму прагуляла.
 Прагуляла, дай весначку ж я ўжэ даждала.
 Жы даждала, мяне мамачка не пускала.
 Не ўпускала да ў камораццы замыкала.
 Замыкала, а ў камороццы акенечко.
 Акенечко мне ж маладзенькой відненечко.
 Відненечко, што па вуліцы танок ходзіць,
 Танок ходзіць, а мой міленькі пірод водзіць.
 Пірод водзіць, правою ручкай танок ведзе.
 Танок ведзе, а ў левай ручке вянок нясе

  

5. У бары сосна. 
Пазаабрадавая лірыка. Цэнтральная Беларусь.

Ай, у бары сосна тонкая выросла,
А я ў сваёй мамкі летак недаросла.
А я ў сваёй мамкі летак недаросла.
Стрэла мяне доля, долечка й  ліхая.
Як пайду я ў лес, у лес у лесочак,
Баліць маё сэрца па табе дружочак,
Баліць маё сэрца, баліць яно больна.
Любіў хлопец дзеўку колькі яму ўгодна.
Сосны, мае сосны, тонкія бярозы,
Паехаў мой любы мне пакінуў слёзы.
Я й слязой дзявочай вымыю даліну,
А за што ды мяне пакінуў.
Скажы мой міленькі, чом я вінавата,
А ці ж то бедная, а тая  багата.
Сосны, мае сосны, тонкія бярозы,
Паехаў мой любы мне пакінуў слёзы.

6. Іскарка-прыгаўка. 
Вясельная.Палессе.

Іскарка-прыгаўка Надзечка ў мамкі іскарка – 
прыгаўка, Надзечка ў мамкі скакнула-
прыгнула к мамкі на ручкі скакнула – 
прыгнула к мамкі на ручкі – шануй мяне.
Маманька, паследні вечар шануй мяне.
Маманька, паследні вечар, а заўтре
Шановала, да некага будзе, а заўтре,
Шановала да некага будзе вышоўшы,
За вароты памінаць будзеш вышоўшы,
За вароты памінаць будзеш - дзе ж мая,
Чадзенька, падзевалася дзе ж мая,
Чадзенька, падзевалася, ці з сакалом,
Ці з лебядзём у поле паляцела ці з сакалом,
Ці з лебядзём у поле паляцела, ні з сакалом
Ні з лебядзём у поле паляцела, ні з сакалом,
Ні з лебядзём у поле паляцела з маладым
Коленькам паехала з маладым Коленькам паехала.

 

Застукацелі, загрукацелі. 
Вясельная, Панямонне.

Застукацелі, загрукацелі вараныя коні на дварэ, на дварэ.
Зазвінелі залатыя кубкі на стале, на стале.
Заплакала маладая Надзячка ў каморы, у  каморы.
Так і ўпала свайму татачку пад  ногі, пад  ногі.
Не аддай татачка  ты мяне, ты мяне.
Перазімую зімачку я ў цябе, я ў цябе.

 

7. Перапёлка.
Грыневіч, с. 14, № 13. Зап. на Дзісеншчыне. 

 Перапёлка! Трысцяно гняздзечка, 
 Залато яечка. Перапёлка! 
 Перапёлка! Не вій ты гняздзечка 
 Блізка пры дарожцы. Перапёлка! 
 Перапёлка! Пастушкі пагонюць, 
 Гняздзечка распоруць. Перапёлка! 
 Перапёлка! Гняздзечка распоруць, 
 Яечкі пабяруць. Перапёлка! 
 Перапёлка! А завій ты гняздзечка 
 На зялёным дубе. Перапёлка! 
 Перапёлка! Вецярок павеіць, 
 Дзетак пакалышыць. Перапёлка! 

 Ой, дзеванька! Не вій ты вяночка, 
 Восень недалёчка. Ой, дзеванька! 
 Ой, дзеванька! Сваточкі прыедуць, 
 Цябе з сабою возьмуць. Перапёлка!

 

8. У чыстым полі пад яваром.
Юраўская. Цэнральная Беларусь.

У чыстым полі пад яваром
Разгуляўся Юр’еў конь.
Разгуляўся Юр’еў конь
Хвастом мора раскалыхаў.
Хвастом мора раскалыхаў
Капытом камень разьбіваў.
Як у камені ядра нет -  
Так і ў хлопчыкаў праўды нет.

У чыстым полі пад яваром
Разгуляўся Юр’еў конь.
Разгуляўся Юр’еў конь
Хвастом мора раскалыхаў.
Хвастом мора раскалыхаў
Капытом камень разьбіваў.
Як у камені ядра ёсць –
Так і ў дзевачак праўда ёсць.

 

9. Ды гула пчолка
Сямейная песьня па напеву  жніўных. Запісаная ў1962 г. у  вёсцы Дубрава Гомельскай вобл. ад сп.Дайнека 1910 г.н.
  
 Ды гула пчолка дай па полю літаючы,
 Дай па полю літаючы, салодкі мёд збіраючы.
 Заплакала і ўдовачка сыры дровы ламаючы,
 Сыры дровы ламаючы, горкі абед гатуючы.
 Дай абед жа мой горкі чэряз цябе мой міленькі.

 

10. Вецярок вее.
Магілёўская вобл., Касцюковіцкі р-н, в. Кісялёўка. Зап. Ад  Р.Д. Анціпенка, 1932 жніўная.

Вецярок вее, жыто палавее.
Наша Манечка работаць ня ўмее.
Выйдзе на поле, ад жары намлее.
Снапок  нажала – стала пастаяла.
Другі нажала -  села пасядзела.
Трэці нажала – легла паляжала.