Shuma znivo

Šuma атрымала 5 узнагарод ад experty.by!

Учора, 16.03.16, адбылася музычная прэмія сайта experty.by. Трыўмфатарам узнагарод стаў наш дэбютны альбом Shuma "Жніво". Ён атрымаў перамогу ажно ў 5 намінацыях: лепшы фолк-альбом, лепшы беларускамоўны альбом, а таксама прызы замежных экспертаў, вялікага журы і галоўную ўзнагароду - альбом года. Гэта другі выпадак у гісторыі прэміі, калі адзін гурт забраў 5 узнагарод. У 2011 годзе таксама 5ку атрымаў гурт Троіца.

Мы дзякуем усім, хто дапамагае нам і падтрымлівае Shuma! Асабіста віншуем прадусараў альбому Zhnivo - Nick Cherny і Alexis Scorpio.

Прэзентацыя другога альбому Shuma "SONCA" 2016 адбудзецца 30 красавіка ў Корпус8. Дэталі пазьней) Любім! Паслухаць альбом Zhnivo можна тут на нашым сайце, альбо на нашай старонцы ў soundcloud Мы шчыра ўдзячныя, прыемна здзіўленыя і шчасьлівыя!