Онлайн крама папоўнiлася новай унiкальнай калекцыяй Sonca.

 

1. Кампакт-дыск праекта Šuma – SONCA (2016, SunWoofer)
Black&white edition
15 р.

2. Кампакт-дыск праекта Šuma – SONCA (2016, SunWoofer) 
+ sticker + спасылка на альбом «Znivo» ў wav. фармаце
Gold limited edition
20 р. 

http://www.carrot.by/brends/suma/kompakt-disk-proekta-uma-sonca-gold-product

Залатое лімітаванае выданьне другога альбома беларускага digital-archaica праекта Šuma. Адрозьніваецца ад чорна-белага выданьня палепшаным дызайнам (залаты тэрма-ўздым), наяўнасьцю стыкера ўсярэдзіне, а таксама ўтрымлівае спасылку на сьцягваньне першага альбома гурта Shuma – Znivo у фармаце wav. 

Канцэптуальны музычны матэрыял з 12 трэкаў быў падрыхтаваны ўладальнікамі 5ці ўзнагарод ад партала Experty.by адмыслова для аздабленьня Keramin Fashion Show. Захоўваючы ў новай працы галоўную ідэю праекта – пераасэнсаваньне абрадавых дахрысьціянскіх беларускіх песень, новы альбом зроблены больш грувовым і танцавальнымі.

Трэк-ліст:
1. Kupajlo
2. Zinacka
3. Rano Rano
4. Koliado
5. Na Hranoj Niadzielie
6. To-To-To
7. Losiu
8. Magic Forest
9. Express Honey-Moon
10. Miz Kamor
11. De Ty Kupalo
12. Kozka

Пакаванне: Digipack
Выдавецтва: SunWoofer, BOpromo
Дызайн: Ігар Юхневіч

 

 

3. Паштоўка Šuma – SONCA 
«Музычная» паштоўка, надрукаваная золатам на чорным
1 р.

http://www.carrot.by/brends/suma/otkrytka-uma-sonca-product

Паштоўка аўтарства менскага дызайнэра Ігара Юхневіча з айдэнтыкай новага альбома праекта Šuma – SONCA. Надрукавана ў 2 колеры: чорны пантон і золата. На зваротным боку нанесены QR-код, які прывядзе вас на кароткае анлайн-прадстаўленьне альбома на Soundcloud. Паштоўка прыдатная для адпраўкі поштай! Галоўнае – не забыцца на марку.

Матэрыял: кардон 180 г/м3
Памер: 10х14 см
Дызайн: Ігар Юхневіч

 

4. Майка Šuma – SONCA
Стылёвая майка, якая заўважная здалёк.
25 р.

http://www.carrot.by/brends/suma/maika-suma-sonca-product

Майка пашытая па выкрайцы, якая была зьнята з прывезенай цішоткі з Індыі. Можна сказаць што гэта арыгінальны індыйскі крой. На баваўнянай тканіне глыбокага чорнага колеру выдатна глядзіцца нанесены срэбнай фальгой вянок – цэнтральны знак новага альбома Šuma – SONCA. Далікатным і асьцярожным пашывам займаліся майстры вядомага мінскага брэнда Parus Jeans

Unisex
Колер: чорны
Памеры: S, M, L
Матэрыял: бавоўна, фальгаваны тэрма-друк
Вытворчасьць: BOpromo, ParusJeans, Uzory
Дызайн: BOpromo (распрацоўка), Ігар Юхневіч (прынт) 

 

5. Значак-брошка Š (лога беларускага праекта Šuma)
Стылёвая брошка ручной працы з нержавейкі
10 р

http://www.carrot.by/brends/suma/znachek-brosh-shuma-product

Брошка з лягатыпам групы Suma літарай «Š» вывастрана з якаснага ліста нержавеючай сталі таўшчынёй 3 мм. Адпаліраваная рукамі. Калі выраб пачне цямнець, вы заўсёды можаце абнавіць яго некалькімі рухамі наждачнай паперы ў камплекце з якой прадаецца значак. Мацаваньне завостранай шпількі закрываецца ахоўнай заглушкай. 

Матэрыял: нержавеючая сталь 
Пакаваньне: наждачная папера 
Выдавецтва: BOpromo 
Дызайн: BOpromo

Колькасць: 25 (Limited edition) 
Купить диски с альбомом Shuma - Sonca, атрибутика группы Shuma,  а также уникальные  фирменные майки Shuma - Sonca можно купить прямо на сайте.